Конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”

05.05.2017 Наши достиженияПоздравляемУчебная работаУчреждение

 

29 красавіка 2017 г. на базе ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Жодзіна” прайшоў конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” па скарынінскай тэматыцы ў рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства. Галоўная мэта конкурсу – развіццё і выхаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. У гэтым годзе конкурс юных чытальнікаў быў прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.        Удзельнікамі мерапрыемства сталі 40 навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Жодзіна з I па X класы, якія прадставілі на суд журы 36 твораў. Конкурс прайшоў па некалькіх узроставых катэгорыях: пачатковыя класы, V-VІ класы, VІІ – VІІІ класы, ІХ-Х класы. Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, пра горад Мінск, пра першадрукара Францыска Скарыну, пра ліхалецце вайны і іншыя.         На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік адукацыі, спорту і турызму Дуванава Ірына Яўгеньеўна, прадстаўнік Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Ганушкіна Бажэна Юр’еўна.; бібліятэкар цэнтральнай гарадской бібліятэкі Хілюціч Ірына Анатольеўна, старшыня Жодзінскага гаркама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ахрамовіч Алена Аляксандраўна, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Выгоўская Таццяна Вячаславаўна, метадыст аддзела Маркоўская Галіна Васільеўна, настаўнік факультатыўных заняткаў музычнага напрамку дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна” Урбановіч Інэса Анатольеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”.

Пераможцы гарадскога этапу конкурсу “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі гарадского аддзела адукацыі, споту і турызму Жодзінскага гарвыканкама.  2-ая ўзроставая катэгорыя (V-VІ класы)  Дыплом II ступені  Вітвер Дзмітрый – вучань дзяржаўнай установы адукаціі “Дзіцячы сад – сярэдняя школа № 1 імя П.І.Купрыянава г. Жодзіна”; байка Кандрата Крапівы “Кукарэку”, кіраўнік Савельева Людміла Паўлаўна. Віншуем навучэнца і кіраўніка з перамогай!  Жадаем новых творчых поспехаў і дасягненняў!

п