-
Конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”
05.05.2017
Наши достижения, Поздравляем, Учебная работа, Учреждение -
29 красавіка 2017 г. на базе ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Жодзіна” прайшоў конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” па скарынінскай тэматыцы ў рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства. Галоўная мэта конкурсу – развіццё і выхаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. У гэтым годзе конкурс юных чытальнікаў быў прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 40 навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Жодзіна з I па X класы, якія прадставілі на суд журы 36 твораў. Конкурс прайшоў па некалькіх узроставых катэгорыях: пачатковыя класы, V-VІ класы, VІІ – VІІІ класы, ІХ-Х класы. Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, пра горад Мінск, пра першадрукара Францыска Скарыну, пра ліхалецце вайны і іншыя. На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік адукацыі, спорту і турызму Дуванава Ірына Яўгеньеўна, прадстаўнік Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Ганушкіна Бажэна Юр’еўна.; бібліятэкар цэнтральнай гарадской бібліятэкі Хілюціч Ірына Анатольеўна, старшыня Жодзінскага гаркама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ахрамовіч Алена Аляксандраўна, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Выгоўская Таццяна Вячаславаўна, метадыст аддзела Маркоўская Галіна Васільеўна, настаўнік факультатыўных заняткаў музычнага напрамку дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна” Урбановіч Інэса Анатольеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”.
Пераможцы гарадскога этапу конкурсу “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі гарадского аддзела адукацыі, споту і турызму Жодзінскага гарвыканкама. 2-ая ўзроставая катэгорыя (V-VІ класы) Дыплом II ступені Вітвер Дзмітрый – вучань дзяржаўнай установы адукаціі “Дзіцячы сад – сярэдняя школа № 1 імя П.І.Купрыянава г. Жодзіна”; байка Кандрата Крапівы “Кукарэку”, кіраўнік Савельева Людміла Паўлаўна. Віншуем навучэнца і кіраўніка з перамогай! Жадаем новых творчых поспехаў і дасягненняў!
- Главная
- "Молодой учитель города Жодино — 2018"
- 80-летие Минской области
- Без рубрики
- Здоровый образ жизни
- Информация
- Музей
- Охрана труда
- Профильное обучение
- УО НДООЦ "Зубренок"
- Учреждение
- "Знаменитые выпускники"
- Безопасная жизнедеятельность
- БРПО
- БРСМ
- Вакансии
- Выпускные экзамены и подготовка к ЦТ
- Год малой родины
- Детский сад
- Идеологическая и воспитательная работа
- Информирует СППС
- История
- Меню библиотеки
- Мероприятия
- Наши достижения
- Объявления
- ОЗДОРОВИТЕЛЬНЫЙ ЛАГЕРЬ
- Педагогам
- Поздравляем
- Попечительский совет
- Приём граждан
- Профориентация
- Профсоюз
- Родителям
- Спортивные достижения
- Учащимся
- Учебная работа
- Учитель года — 2017
- Фотогалерея
- Шестой день
- ШАГ











