Аб унясенні дапаўненняў i змяненняў ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь п. 95

19.04.2018 РодителямУчащимся

95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-iнтэрнaтaў, санаторных школ-інтэрнатаў, асоба (законны прaдcтaўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кіраўніка ўстановы aдукaцыi ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў I-XI класы (у тым ліку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III cтупенi агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры прыёме ў X-XII (XI-XIII) класы вячэрняй школы i вячэрнія класы), за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.

Заява падаецца асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы): у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій — каледжаў мастацтваў;

у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X-XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI-XI класы гімназій — каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ — каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ — каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах — каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X i XI класы сярэдніх школ — каледжаў мастацтваў.

Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае: вучэбныя прадметы, якія жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацып (пры наяўнасці);

галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае рaзвiвaць здольнасці у aдпaведнacцi з вучэбным планам гімназіі — каледжа мастацтваў;

галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае рaзвiвaць здольнасці у адпаведнасці з вучэбным планам базавай школы — каледжа мастацтваў, сярэдняй школы — каледжа мастацтваў.

Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнія класы) асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.»;

Для атрымання адпаведнай адукацыі ва ўстановах адукацыі, прыём у якія ажыццяўляецца па конкурсе, асоба (законныпрадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў, а таксама ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія»;

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме ў Х клас гэтых гімназій. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі прад’яўляецца да 15 чэрвеня;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гэтых гімназій;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ і ХІ класы гэтых гімназій;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год прыёму ў Х клас гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў;

у перыяд з 25 мая па 10 чэрвеня ў год прыёму пры прыёме ў Х клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй». Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі прад’яўляецца да 15 чэрвеня;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння ліцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі пры прыёме ў ХІ клас гэтых ліцэяў;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год стварэння ліцэяў шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «ліцэй» пры прыёме на свабодныя месцы ў ХІ клас гэтых ліцэяў, а таксама ў год прыёму на свабодныя месцы ў ХІ клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

у перыяд з 2 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў І (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.

Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:

вучэбныя прадметы, па якіх асоба жадае здаваць ўступныя іспыты, і галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі – каледжа мастацтваў;

вучэбныя прадметы, якія асоба жадае вывучаць на павышаным узроўні на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі, гімназіі-інтэрната;

вучэбныя прадметы, якія асоба жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам ліцэя, установы вышэйшай адукацыі;

галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў.